Главная » 2015 » Октябрь » 10 » У новы навучальны год - з новымі ідэямі
00:24
У новы навучальны год - з новымі ідэямі

Сябры, 2015/2016 год для нашай газеты зноў выпрабавальны. Мы вымушаны былі шукаць новага кіраўніка для нашага клуба "Узлёт", а значыць, і  рэдактара "Без назвы".  Сёння магу сказаць, што такі чалавек знойдзены. Гэта настаўнік пачатковых класаў Ніла Уладзіміраўна Міхалюк. Чалавек творчы і ініцыятыўны, а галоўнае, нераўнадушны. 

Мы ўдзячны Аксане Аляксандраўне Дзялендзік за адказнасць і вернасць справе на працягу двух гадоў. За гэты тэрмін калектыву рэдакцыі пад кіраўніцтвам Аксаны Аляксандраўны ўдалося не толькі захаваць своеасаблівы "твар" газеты, але і ўнесці нешта сваё, зрабіць газету яшчэ больш цікавай для чытачоў. 

Спадзяёмся, што ўдасканаленне газеты працягнецца. Тым больш, што ідэй у Нілы Уладзіміраўны і членаў рэдакцыі ўжо шмат. Пажадаем ім поспехаў!

А вучняў, якія хацелі б паўдзельнічаць у стварэнні газеты, запрашаем на заняткі, якія праходзяць па суботах а 10 гадзіне ў кабінеце інфармацыйных тэхналогій на 2 паверсе. Чакаем, нам патрэбны новыя сілы!

Дарэчы, на нашым сайце мы запускаем невялікі праект, які ўмоўна назавём  "Без назвы" ў асобах". Запрашаем усіх, хто ў розныя гады меў дачыненне да выдання газеты, падзяліцца сваімі думкамі наконт гэтай справы. Усё, што хочацца сказаць! А першы матэрыял ужо ёсць і вельмі хутка з' явіцца на сайце. 

Категория: Новости пресс-центра | Просмотров: 835 | Добавил: Алена_Данілевіч | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 1
avatar
0
1 Елена_Евич • 11:38, 11.10.2015
Алена Леанідаўна, так можа кнопку для новага праекта зрабіць у верхнім меню?
А калі назваць "Без назвы" у імёнах"?
avatar