00:51 Пажартуйце разам з Адамам |
Час ідзе, бяжыць, ляціць… Адзін за адным змяняюцца дні – і вось ужо 23 верасня. Амаль месяц вучобы. І азірнуцца няма калі. І вось сярод усёй дзённай мітусні даведваемся, што сёння ў дзіцячай школе мастацтваў у Салігорску адбудзецца спектакль беларускага тэатра драматургіі з Мінска. “Адамавы жарты”. Спектакль складзены з твораў Францыска Аляхновіча і Леапольда Радзевіча, рэжысёр пастаноўкі – Святлана Навуменка. Я аматар розных падарожжаў, тэатраў, канцэртаў, але неяк заўсёды ў такіх выпадках думаецца: “Ай, няма калі!” А тут чамусь і сумненняў не было: трэба паехаць. Тым больш і аднадумцы знайшліся. Паехалі. І дзве гадзіны цудоўнай акцёрскай ігры, чыстай беларускай мовы, музыкі і яскравага народнага гумару прымусілі забыць пра ўсе праблемы і клопаты! Ведаеце, гэта было цудоўна! Так што чытайце афішы, сябры, і не шкадуйце часу на тое, што дасць сапраўдную асалоду вашай душы. А.Л.Данілевіч |
|
Всего комментариев: 0 | |