Главная » 2016 » Февраль » 21 » Раніцай
13:33
Раніцай


Дар’я Нагорная вучыцца ў 8 “А”класе. Шмат чытае, цікава разважае, заўважае тое, на што іншыя і не звернуць увагі. Невялічкая замалёўка ад Дар’і для ўсіх. 

 

27 студзеня. Ідзе дождж.Усюды мокра, слізка і адначасова прыгожа.Але не ўсе думаюць, як я. Палова людзей іддуць “пінгвінчыкам”, другая палова сядзіць дома. А раніцай зараз вельмі ветрана. Калі няма патрэбы, лепш не выходзіць з дому. Але на вуліцы і сапраўды прыгожа, асабліва ў пачатку дня, калі яшчэ свеціць месяц ды зоркі. Зусім нядаўна ўсюды ўсё было ў снезе і ў лёдзе, а зараз зноў пацяплела, неяк вельмі раптоўна і хутка. Увесь снег растаў, і толькі там, дзе былі сцежкі, застаўся белы лед. І зараз яркім, светлым, халодным светам ад луны і зорак свецяцца ледзяныя дарогі, нібы ў іншы, патаемны свет.

Дар’я Нагорная

 

Категория: Новости пресс-центра | Просмотров: 1342 | Добавил: Алена_Данілевіч | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
avatar