00:24 У новы навучальны год - з новымі ідэямі | |
Мы ўдзячны Аксане Аляксандраўне Дзялендзік за адказнасць і вернасць справе на працягу двух гадоў. За гэты тэрмін калектыву рэдакцыі пад кіраўніцтвам Аксаны Аляксандраўны ўдалося не толькі захаваць своеасаблівы "твар" газеты, але і ўнесці нешта сваё, зрабіць газету яшчэ больш цікавай для чытачоў. Спадзяёмся, што ўдасканаленне газеты працягнецца. Тым больш, што ідэй у Нілы Уладзіміраўны і членаў рэдакцыі ўжо шмат. Пажадаем ім поспехаў! А вучняў, якія хацелі б паўдзельнічаць у стварэнні газеты, запрашаем на заняткі, якія праходзяць па суботах а 10 гадзіне ў кабінеце інфармацыйных тэхналогій на 2 паверсе. Чакаем, нам патрэбны новыя сілы! Дарэчы, на нашым сайце мы запускаем невялікі праект, які ўмоўна назавём "Без назвы" ў асобах". Запрашаем усіх, хто ў розныя гады меў дачыненне да выдання газеты, падзяліцца сваімі думкамі наконт гэтай справы. Усё, што хочацца сказаць! А першы матэрыял ужо ёсць і вельмі хутка з' явіцца на сайце. | |
|
Всего комментариев: 1 | |
![]() ![]() ![]() | |