Главная » 2015 » Сентябрь » 24 » Пажартуйце разам з Адамам
00:51
Пажартуйце разам з Адамам

Час ідзе, бяжыць, ляціць… Адзін за адным змяняюцца дні – і вось ужо 23 верасня. Амаль месяц вучобы. І азірнуцца няма калі.

І вось сярод усёй дзённай мітусні даведваемся, што сёння ў дзіцячай школе мастацтваў у Салігорску адбудзецца спектакль беларускага тэатра драматургіі з Мінска. “Адамавы жарты”. Спектакль складзены з твораў Францыска Аляхновіча і Леапольда Радзевіча, рэжысёр пастаноўкі – Святлана Навуменка. Я аматар розных падарожжаў, тэатраў, канцэртаў, але неяк заўсёды ў такіх выпадках думаецца: “Ай, няма калі!”  А тут чамусь і сумненняў не было: трэба паехаць. Тым больш і аднадумцы знайшліся. Паехалі. І дзве гадзіны цудоўнай акцёрскай ігры, чыстай беларускай мовы, музыкі і яскравага народнага гумару прымусілі забыць пра ўсе праблемы і клопаты! Ведаеце, гэта было цудоўна!

Так што чытайце афішы, сябры, і не шкадуйце часу на тое, што дасць сапраўдную асалоду вашай душы.

А.Л.Данілевіч

Категория: Блог главного редактора | Просмотров: 589 | Добавил: Алена_Данілевіч | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
avatar