Главная » 2015 » Ноябрь » 22 » "Без назвы" в лицах
23:48
"Без назвы" в лицах

У нашай газеце ёсць рубрыка "Асоба нумара". Яе героем можа стаць вучань, настаўнік, работнік школы, хтосьці з бацькоў. Галоўнае, каб пра гэтага чалавека было што расказаць чытачу. Старонка на сайце, якую мы назвалі "Без назвы" в лицах" нечым нагадвае гэту рубрыку, толькі што знаеміць мы будзем чытачоў не з асобамі нумара, а з асобамі ўсёй газеты, бо героямі стануць тыя, хто пакінуў след у яе гісторыі. Самыя актыўныя карэспандэнты, рэдактары, нераўнадушныя і актыўныя журналісты. Яны самі раскажуць, чым была і застаецца для іх школьная газета "Без назвы"

Марына Яраховіч

 Студэнтка філалагічнага факультэта БДУ, выпускніца школы 2012 года. На працягу трох гадоў была самым актыўным карэспандэнтам "Без назвы", шмат пісала ў газеты "Раніца", "Шахцер", "Переходный возраст", "Лидер-пресс". Мае дыпломы па выніках профільнай змены ў "Зубраняці" і ліст падзякі ад рэдакцыі "Переходного возраста". 

"Праца ў газеце - адзін з найлепшых успамінаў пра школьныя гады. Займацца "газетаваннем" было цікава, займальна, часам складана, але не дарэмна. "БН" - каштоўны вопыт у стасунках з людзьмі, знаёмымі і незнаёмымі (інтэрвʼю), у развіцці ўменняў выказваць свае думкі, карыстацца словам як зброяй (артыкулы, нататкі, эсэ). Да таго ж удзел у конкурсах, дзе мы, дарэчы, не аднойчы перамагалі - заўсёды быў прыемным бонусам. Таксама менавіта праца ў газеце дапамагла вызначыцца з будучай прафесіяй. Адзінае, пра што мне шкадуецца, што не прыйшла ў газету раней.

А ўвогуле спадзяюся, атрымаецца знайсці адданых карэспандэнтаў і рэдактараў. Не хацелася б, каб адна са школьных традыцый перарвалася.

 

Категория: "Без назвы" в лицах | Просмотров: 873 | Добавил: Алена_Данілевіч | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
avatar